
У Мінску 21 красавіка пройдзе міжнародная акцыя ў падтрымку чытання – “Бібліяноч-2023”.
Сваю праграму прадставяць сем бібліятэк. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Нацыянальнай бібліятэкі.
Мерапрыемства пачнецца ў 19.00, а завершыцца да 23.00.
Удзельнікамі акцыі сёлета стануць:
Нацыянальная бібліятэка (праспект Незалежнасці, 116);
Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН (вуліца Сурганава, 15);
Сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С.Лупіновіча (вуліца Казінца, 86, корпус 2);
Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (вуліца Фабрыцыуса, 28);
Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (вуліца В.Харужай, 16);
Бібліятэка №13 (вуліца Народная, 43а);
Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М.Астроўскага (праспект газеты “Правда”, 20а).
Для наведвальнікаў арганізатары мерапрыемства падрыхтуюць майстар-класы, гульні, арганізуюць сустрэчы з пісьменнікамі.
Уваход бясплатны.
Акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, заснаванага ЮНЕСКА ў 1995 годзе, пройдзе таксама ў бібліятэках Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.