
У Магілёве ў Дняпры патануў трэцякласнік, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Інэса Ялфімава.
Трагедыя адбылася 20 чэрвеня. Ратавальнікам у 15.54 паступіла паведамленне, што ў заліве ракі Днепр у раёне вуліцы Гагарына тоне дзіця. Работнікі МНС, якія прыбылі, на паверхні вады, нікога не знайшлі. Пазней высветлілася, што кампанія дзяцей купалася ў заліве без нагляду бацькоў. Сярод дзяцей былі два браты 2010 і 2014 гадоў нараджэння. Яны каталіся на імправізаваным драўляным плыце. Падчас гэтай забавы малодшы з братоў зваліўся ў ваду і пачаў тануць, бо не ўмеў плаваць. Старэйшы не змог аказаць яму дапамогу, і толькі калі выйшаў на бераг, набраў нумар ратавальнікаў.
Ратавальнікі дасталі школьніка з вады і перадалі медыкам. Хлопчыка шпіталізавалі ў Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу, дзе ўрачы некалькі гадзін змагаліся за яго жыццё. Выратаваць дзіця не ўдалося.