У Клічаўскім раёне бацька выратаваў сына на пажары, але сам загінуў

Учора ў 17: 34 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў аграгарадку Заполле Клічаўскага раёна.

Як паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, у палаючым доме мог знаходзіцца чалавек. Дом выкарыстоўваўся як дача сям’ёй з Бабруйска. Гаспадар на момант пажару знаходзіўся ў доме з сынам.

Дзіця паведаміла ратавальнікам, што калі пачаўся пажар, бацька выштурхнуў  яго праз акно на вуліцу, а сам паспрабаваў выйсці праз веранду дома.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі хлопчыка даставіла ў бальніцу з сінякамі і парэзамі, але шпіталізацыя яму не спатрэбілася.

А вось абгарэлы труп гаспадара быў знойдзены работнікамі МНС за некалькі метраў ад веранды дома. Прычына пажару высвятляецца.

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".