Паўдзельнічаць у абмеркаванні назваў новых вуліц гараджанам прапанавала гарадская газета «Вячэрні Гродна».

Гарадская тапанімічная камісія прапанавала свае варыянты назваў новых вуліц горада над Нёманам.

  • Вуліца Усходняя кальцавая (у рускамоўным варыянце — улица Всходняя кольцевая);

Чаму ў рускім варыянце Всходняя, а не Восточная? Справа ў тым, што менавіта такая транслітарацыя прадугледжана на падставе артыкулаў 16 і 17 Закона РБ ад 16 лістапада 2010 года «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў».

      • вуліца Прытыцкага С.О. (у рускамоўным варыянце — улица Притыцкого С.О.).
  • Сяргей Прытыцкі (1913−1971) — дзяржаўны і палітычны дзеяч БССР. Адзін з арганізатараў камсамольскага падполля Заходняй Беларусі. З 1948 г. па 1951 г. працаваў сакратаром Гродзенскага абкама партыі, займаўся арганізацыяй эканамічнай і сацыяльнай інфраструктуры Гродна.
  • Яшчэ сем вуліц тапанімічная камісія плануе назваць у гонар гарадоў-пабрацімаў Гродна ў Расіі і аднаго горада ў Азербайджане (Габала):
  • Валагодская (Вологодская), завулак Валагодскі (переулок Вологодскі),
  • Габалінская (Габалинская), завулак Габалінскі (переулок Габалинский),
  • Калінінградская (Калининградская),
  • Тамбоўская (Тамбовская),
  • Туапсінская (Туапсинская),
  • Ухцінская (Ухтинская), завулак Ухцінскі (переулок Ухтинский),
  • Хімкінская (Химкинская).

Прапановы па назвах вуліц ад гараджан прымае аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Іх можна дасылаць да 15 мая.

Нагадаем, што адным з самых вядомых гарадзенцаў з’яўляецца сусветна вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Але вуліцы, якая б насіла яго імя, у горадзе няма.

  •