Фота з адкрытых крыніц.

Абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб абмежаванні продажу алкаголя на тэрыторыі рэгіёна.

Праўда, размова ідзе толькі пра піва і іншыя слабаалкагольныя напоі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7 працэнтаў.

Гэтыя напоі нельга будзе набыць:

– у гандлёвых аб’ектах, якія знаходзяцца ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і ў радыусе 500 метраў ад такіх месцаў за дзве гадзіны да пачатку і падчас правядзення мерапрыемстваў;

– кругласутачна ў нестацыянарных і рухомых гандлёвых аб’ектах, за выключэннем павільёнаў і аўтамагазінаў, якія асблугоўваюць жыхароў у вясковых населеных пунктах;

– у гандлёвых аб’ектах у перыяды правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізма, барацьбу з імі;

– у гандлёвых аб’ектах у дні правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных заканчэнню вучэбнага года, а таксама выпускных вечароў ва ўстановах сярэдняй адукацыі.

Адзначым, што Гомельская вобласць – першы рэгіён у краіне, які выступіў з ініцыятывай такіх абмежаванняў.

Віктар ШПАК.