У Дзень роднай мовы па дзяржаўным радыё будуць трансляваць «рэспубліканскую дыктоўку»

Фота з адкрытых крыниц.

21 лютага ў Дзень роднай мовы на радыё «Культура» адбудзецца жывая трансляцыя «рэспубліканскай дыктоўкі» па беларускай мове.

Прамая трансляцыя рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца ў 13:00. Паслухаць яе можна і анлайн на сайтах www.radiokultura.by і www.tvr.by.

Пажадана, каб як мага больш беларусаў прынялі ўдзел у напісанні дыктоўкі на роднай мове.