У Брэсце хочуць рабіць плітку з поліэтыленавых пакетаў

Фото brestcity.com

Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод плануе стварыць на сваёй пляцоўцы вытворчасць палімерпясчанай пліткі, сыравінай для якой стануць поліэтыленавыя пакеты, каністры і банкі. Прадпрыемства ўжо рыхтуе тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне свайму інвестпраекту, піша «Вечерний Брест».

Палімерпясчаныя вырабы актыўна ўжываюць для абсталявання бардзюраў, тратуараў і калодзежаў. Плануецца, што ў Брэсце плітка будзе вырабляцца розных расфарбовак, каб зрабіць цікавым дызайн унутрыдамавых тэрыторый, аўтастаянак, абліцоўванне лесвіц.

Ніна ЖВІРКО.