
Вынікі конкурса былі падведзены на ХХ Асамблеі дзелавых колаў Беларусі. Бізнес-мерапрыемства адбылося ў Мінску.
У рамках Асамблеі прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 15-га Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу Беларусі».
Галоўнымі крытэрыямі адбору з’яўляліся: колькасць працуючых прадпрымальнікаў, памер падатковых паступленняў у мясцовую казну і агульны бізнес-клімат.
У выніку Гродзенская і Брэсцкая вобласці прызнаны лепшымі абласцямі для бізнесу, а ў намінацыі «Лепшы раён» пераможцам стаў Свіслацкі раён.