
Навукоўцы Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі сумесна з супрацоўнікамі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі вывелі высокаўраджайны гатунак таматаў для адкрытага грунту. Ён атрымаў назву «Дывідэнд».
Дадзены гатунак адрозніваецца сваёй устойлівасцю да фітафторы, а таксама высокай ураджайнасцю. Селекцыянеры абяцаюць, што з трох раслін можна сабраць 12-13 кілаграмаў памідораў. Плод сярэдні па памеры, мясісты.
Новы гатунак «Дывідэнд» ужо ўключаны ў Дзяржаўны рэестр 2023 года.
У гэтым годзе селекцыянеры будуць займацца яго насенняводствам для продажу прыватным і аптовым пакупнікам.