У Беларусі скароцяць працоўны дзень для шматдзетных

У Беларусі ў бліжэйшы час плануецца прыняць норму аб скарочаным працоўным дні для шматдзетных, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

«Пачуўшы іх запыт як прапанову, як альтэрнатыву, мы прапанавалі замацаваць гэта ў Працоўным кодэксе. Цяпер адпрацоўваецца. Думаю, у бліжэйшы час будзе прынятая норма аб скарочаным працоўным дні на адну гадзіну для шматдзетных бацькоў з тым, каб вырашыць сямейна-бытавыя праблемы», — сказала кіраўнік Мінпрацы, якую цытуе агенцтва БелТА.