У Беларусі на 9 мая абвешчана штармавое папярэджанне

На аўторак у Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне. Як паведамляе Белгідрамет, гэта звязана з замаразкамі.

Метэаролагі паведамляюць, што ў ноч на 9 мая на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 5 °С.

Днём у аўторак тэмпература паветра па Беларусі складзе 12-19 °С. Пераважна без ападкаў. Так што надвор’е будзе спрыяльным для святкавання Дня Перамогі.

Увогуле начныя замаразкі ў маі для Беларусі не анамалія, а хутчэй — норма. Яны фіксуюцца амаль кожны год, асабліва ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях, а таксама на Палессі.