
Пры ліквідацыі пажару ў жылым доме ў вёсцы Чухава ратавальнікі знайшлі целы 33-гадовай жанчыны і двух дзяцей (дзяўчынцы — 3 гады, хлопчыку — 7 месяцаў).
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Прычына пажару высвятляецца.
Следчы камітэт апублікаваў аператыўнае відэа, на якім бачна, што драўляны сельскі дом выгарэў знутры практычна цалкам, дах адсутнічае.
Як паведамілі ва УМНС па Брэсцкай вобласці, паведамленне аб загаранні ў жылым доме ў вёсцы Чухава Пінскага раёна паступіла ў 1:39 24 мая.