
У 2022 годзе Беларусы падалі ў Еўрасаюзе 5051 заяўку на прадастаўленне ім міжнароднай абароны.
У 2021-м такіх заяў было 3817, у 2020-м –1193, паведамляе Агенцтва ЕС па пытаннях прытулку.
Рэзкі рост колькасці бежанцаў з Беларусі пачаўся пасля 2020 года. Да гэтага, пачынаючы з 2014 года штогод прытулку ў Еўрасаюзе прасілі 800–900 нашых суграмадзян.
Згодна абнародваным звесткам, летась па справах беларусаў было прынята 4436 рашэнні: статус бежанца атрымалі 423 чалавекі, а міжнародную дадатковую абарону – 3501 чалавек (розніца ёсць у сацыяльных гарантыях і выплатах, у праве на працу). Адмоўлена было ў 512 выпадках.
Цяпер, па дадзеных Агенцтва, разглядаюцца 2018 зваротаў ад беларусаў.
Ніна ЖВІРКО.