Стала вядома, чаму Раман Абрамовіч удзельнічае ў перамовах Расіі і Украіны

Раман Абрамовіч. Фота з адкрытых крыніц.
Раман Абрамовіч. Фота з адкрытых крыніц.

Украінскі кінапрадзюсар Аляксандр Раднянскі асабіста спрыяў таму, каб мільярдэр быў адным з перагаворшчыкаў.

«І я лічу, гэта выключны поспех для гэтых перамоваў, — цытуе інтэрв’ю Раднянскага spletnik.ru. — Украінскі бок да пачатку вайны быў расчараваны… Гэтае мяккае слова для мірнага жыцця, больш жорстка я скажу, — глыбока абражана дзеяннямі перагаворшчыкаў з расійскага боку. Яны хацелі кагосьці з бізнэсу, каму яны маглі б хоць неяк давяраць, кагосьці, хто можа гаварыць, перакладаць з адной мовы на іншую. У гэтым сэнсе Абрамовіч аказаўся неверагодна паспяховым перагаворшчыкам. Не проста таму, што ён таленавіты па гэтай частцы, а таму што ў яго вельмі моцна развіта эмпатыя. І гэтая эмпатыя — галоўны для яго матыў гэтым займацца.

Для яго вайна — гэта вельмі моцнае перажыванне, чаго не скажуць людзі, якія не ведаюць яго. Ён займаецца гэтым з раніцы да вечара, гэта для яго галоўная задача.

Калі гэтыя мірныя перамовы завершацца нечым, яго ўклад у гэта будзе вельмі вялікі.

Яго падазравалі на пэўным этапе, што для яго гэта падвойная гульня, што ён нібыта змагаецца супраць санкцыяў. Але яны ж ужо ёсць у дачыненні да яго. Ён змагаецца за мір, ён робіць добрую справу. Як бы там ні павярнулася жыццё, мне здаецца, гэта важна для кармы, што ты хоць нейкім чынам паспрыяў, каб нейкая колькасць людзей не загінула. Гэта ўжо вельмі шмат”.

Раднянскі прапанаваў удзельнічаць у перагаворным працэсе не толькі Абрамовічу, але…

«Усе баяцца, — канстатуе рэальнасць вядомы прадзюсер. — Зразумела чаму. Узяць на сябе адказнасць казаць — на фоне таго, што сёння не дапускаюцца нават дзяржчыноўнікі, нават набліжаныя да цела… Мы не прысутнічаем пры гутарках, але мы ўсё выдатна разумеем, што гаворка ідзе аб сістэме, прынятай у таталітарных рэжымах, добра апісаных у вялікіх кнігах, — якая-небудзь «Восень патрыярха» Маркеса — гэта роўна яно. Ну ідзі, зайдзі да чалавека і скажы яму тое, што яму не падабаецца. Калі нейкіх хлопчыкаў і дзяўчынак за плакатыкі з надпісам «Не вайне» забіраюць і саджаюць, то за размову такую тым больш не ўсе возьмуцца. Гэта вялікая рызыка.

Чыста псіхалагічна ўкраінцы не разумеюць: «А чаго вы баіцеся, расейцы, чаму вы не выходзіце на вуліцу, вас што, усё задавальняе? А калі не задавальняе, чаму вы сядзіце дома, чаму не пратэстуеце, як мы пратэстуем?». Але гэта ўжо погляд з таго боку, калі псіхалагічная мяжа пяройдзена, а ў Расіі яна не пяройдзена.

У 1937-1938 гадах нядаўнія героі грамадзянскай вайны, людзі, безумоўна, асабіста мужныя і нават цвёрдыя, стадна прызнаваліся ў прыдуманых злачынствах — у шпіянажы на карысць Японіі, Англіі і іншых. Чаму яны не ўпіраліся? Гэта быў страх страты мірнага жыцця, страты сем’яў, якія былі ў заложніках. Жах у аўтарытарных абставінах адчуваюць нават вельмі магутныя бізнесмены. Іх называюць алігархамі, што не адпавядае іх статусу. Гэтае азначэнне мяркуе апроч багацця яшчэ і палітычную вагу. Але якія ў іх палітычныя магчымасці? Я думаю, што ў таго ж Рамана Аркадзьевіча Абрамовіча няма ніякага рэсурсу, каб называцца ўплывовым у сэнсе палітыкі. Уплыву няма, а рызыкі ёсць. Вось ён на сябе гэтыя рызыкі прыняў, а іншыя — не…»