
У пробе спартсменкі знайшлі прэпарат мельдоній, з-за якога пацярпелі ўжо даволі шмат спартсменаў.
Як паведамляе Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва, тэрмін дыскваліфікацыі Кандрацьевай адлічваецца з 23 верасня 2022 года.
Нагадаем, што Марыя Кандрацьева — вядомая беларуская самбістка, прызёр чэмпіянату і Кубка свету, чэмпіёнка свету сярод моладзі.
Што такое мельдоній?
Лекавы прэпарат мельдоній быў распрацаваны ў сярэдзіне 70-х гадоў у Рызе ў Інстытуце арганічнага сінтэзу Акадэміі навук.
Мельдоній спрашчае засваенне кіслароду арганізмам, аказвае танізіруючае ўдзеянне і абараняе клеткі сэрца ад негатыўных уплываў.
Ужываецца мельдоній у складзе комплекснай тэрапіі пры стэнакардыі, інфаркце міякарда, парушэнні кровазвароту. Таксама прэпарат павышае працаздольнасць, памяншае сімптомы псіхічнага і фізічнага перанапружання, павышае вынослівасць, паскарае рэабілітацыю пасля аперацый.
У спісе забароненых прэпаратаў
З 1 студзеня 2016 года Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) ўнесла прэпарат мельдоній (прадаецца як мілдранат) у спіс забароненых. Мельдоній аднесены да класа S4 (гармоны і мадуляторы метабалізму), за яго прымяненне спартсмен можа быць адхілены на чатыры гады.
Першым спартсменам, які трапіў на допінгу, стаў расійскі велагоншчык каманды “Кацюша” Эдуард Варганаў. Пра яго станоўчую пробу, якую ўзялі 14 студзеня, стала вядома 5 лютага. Спартсмен часова быў адхілены ад спаборніцтваў.
Усяго ў 2016 годзе ва ўжыванні прэпарата выкрылі больш за 140 спартсменаў. Пераважная большасць з іх — расіяне.
Напрыклад, за суткі да вылету ў ЗША на чэмпіянат свету сярод юніёраў у зборнай Расіі па хакеі адбылася татальная змена складу. Па дадзеных СМІ, больш за палову з 30 заяўленых гульцоў былі абвінавачаны ва ўжыванні мельдонію. Гэты выпадак стаў адным з эпізодаў скандалу з ужываннем мельдонію, які разгарэўся ў 2016 годзе.
Таксама стала вядома пра станоўчую допінг-пробу фігурысткі Кацярыны Бабровай. Сама спартсменка сцвярджала, што не ўжывала мельдоній з лістапада 2015 года, а допінг-проба, узятая пасля студзеньскага чэмпіянату Еўропы, паказала “гіганцкую” дозу прэпарата, які “мог патрапіць у арганізм не раней чым за суткі да тэставання”.
У той жа дзень тэнісістка Марыя Шарапава заявіла, што ў яе допінг-пробе ад 26 студзеня, узятай на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, быў знойдзены мельдоній. Спартсменка дадала, што прымала прэпарат апошнія дзесяць гадоў з-за праблем са здароўем, і падкрэсліла, што “здзейсніла памылку і бярэ за яе поўную адказнасць”.
Хто вінаваты?
Cкладана сказаць, якім чынам патрапіў прэпарат у арганізм беларускай самбісткі Марыі Кандрацьевай, з гэтай нагоды, мабыць, будзе праведзена ўнутранае расследаванне, але і ўрачы каманды, і трэнер, і сама спартсменка павінны былі добра ведаць, чым гісторыя з ужываннем мельдонію можа закончыцца. А закончылася яна і скандалам, і дыскваліфікацыяй.