
25 мая праваслаўныя вернікі святкуюць Ушэсце Гасподняе (Вознесение) — адно з вялікіх дванадзясятых святаў, якое заўсёды прыпадае на чацвер, саракавы дзень пасля Вялікадня.
Лічыцца, што свята было ўсталявана яшчэ ў апостальскія часы. Яно звязана з евангельскімі падзеямі, што адбыліся ўслед за Уваскрасеннем Хрыста.
Сын Божы з’явіўся сваім апосталам, блаславіў і абвясціў, што на іх пасланы Дух Святы і з гэтага часу яны будуць прапаведаваць хрысціянства паўсюль. Пасля гэтага ўзнёсся на неба.
Лічыцца, што Ушэсце Хрыста адкрыла праведным душам шлях у рай. Гэтае вялікае свята дае вернікам надзею на тое, што шляхам самаадрачэння і ачышчэння яны змогуць наблізіцца да Бога.
Ушэсце сімвалізуе завяршэнне велікоднага цыкла.
У гэты дзень царкоўная служба амаль дакладна паўтарае велікодную, а напярэдадні вернікі збіраюцца на ўсяночнае трыванне.
Нашы продкi верылi ў тое, што на Ушэсце можна вымалiць у Бога любую просьбу.