
Здарылася гэта напрыканцы мінулага года.
Галіна Іванаўна жыла ў Мінску, разам з родным братам Сяргея Калякіна.
“Маці было 96 гадоў, ёй зрабілі цяжкую аперацыю, — падзяліўся Сяргей Іванавіч з “Народнай Воляй”. – Да апошняга часу нармальна яна сябе адчувала, была бадзёрай, нават сама сябе абслугоўвала! І не толькі сябе, а яшчэ і пра брата з пляменнікам клапацілася!.. Але здарылася тое, што здарылася, нічога не паробіш…”
“Народная Воля” выказвае Сяргею Іванавічу і яго родным шчырыя спачуванні.
Марына ВІШНЕЎСКАЯ.