Швецыя стала пераможцам «Еўрабачання-2023»

Шведская спявачка Ларын стала пераможцай фіналу конкурсу «Еўрабачанне-2023».
Ларын атрымала 583 балы, абагнаўшы спевака Кяарыя з Фінляндыі (526 балаў). Замкнула тройку спявачка з Ізраіля Ноа Кірэль (362 балы)

Ларын стала другім выканаўцам пасля ірландца Джоні Логана, якая перамагла ў другі раз. Раней шведка перамагла на конкурсе 2012 года.

Усяго ўдзел у конкурсе прымалі 37 краін, у фінал прайшлі толькі 26. Расія і Беларусь праз палітычную сітуацыю сёлета прапускалі «Еўрабачанне».