Што пайшло не так? Шырока анансаваны саміт лідараў Арменіі, Азербайджана і Расіі доўжыўся 20 хвілін

Трохбаковая сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна і прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева завяршылася нечакана. Як паведамляюць расійскія СМІ, сустрэча доўжылася каля 20 хвілін.

Перад гэтым кіраўнік расійскай дзяржавы правёў двухбаковыя сустрэчы з кожным з удзельнікаў перамоў. Да афіцыйнага пачатку сустрэчы Пуцін, Аліеў і Пашынян размаўлялі тэт-а-тэт.

Эксперты звяртаюць увагу на тое, што раней, на сустрэчах у той жа Маскве, Пашынян і Аліеў паспрачаліся праз «Зангезурскі калідор», які павінен злучыць азербайджанскі рэгіён Нахічавань з самім Азербайджанам праз тэрыторыю Арменіі. Пра калідор гаварыў прэзідэнт Азербайджана, за што армянскі прэм’ер-міністр раскрытыкаваў яго, заявіўшы, што назва выкарыстоўваецца для выказвання тэрытарыяльных прэтэнзій да Арменіі. Аліеў запэўніў, што не меў на ўвазе ніякіх прэтэнзій, дадаўшы, што тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў міжнароднай супольнасці.

Таксама лідары не змаглі дамовіцца па пытанні функцыянавання Лачынскага калідора — дарогі, якая злучае Арменію і Нагорны Карабах. Пашынян заявіў, што калідор заблакаваны, Аліеў з гэтым не пагадзіўся.

Адным словам, Пуціну не ўдалося прымірыць Пашыняна і Аліева. Хаця займаецца ён гэтым ужо шмат гадоў. Безпаспяхова. І за гэтую справу ўжо ўзяўся Захад.