Што будзе з доларам?

Прагноз уладаў па сярэднегадавым курсе долара ў 2023 годзе ў Беларусі ўжо “перавыкананы”. Ці трэба хвалявацца?

Нагадаем, што ў снежні ўлады заклалі ў бюджэт краіны на 2023 год сярэднегадавы курс амерыканскай валюты ў 2,78 рубля. Але па стане на мінулы тыдзень долар каштаваў ужо амаль тры беларускіх рублі (па курсе Нацбанка).

“Магу выказаць здагадку, што той прагноз, які ўрад у сярэднім па годзе заклаў – гэта 2, 78 – напэўна, на працягу года будзе вытрыманы. Магчыма, будуць ваганні 3,1 рублі за долар, можа быць, 3,2. Але ў цэлым мы да канца года знізімся да 3 рублёў за адзін долар. Будзем у гэтых межах, плюс мінус 5-10 працэнтаў”, – заявіў кандыдат эканамічных навук Аляксандр Казлоў.

Эксперт запэўнівае, што ўлады прымаюць усе меры, каб пазбегнуць сур’ёзных ваганняў на валютным рынку і трымаць рубель у тых рамках, у якіх запланавана.

“Думаю, што ў сярэднім па годзе будзе 2,8–2,9, можа быць да трох рублёў за долар, – дадаў Казлоў.

Лілія ВАЎЧЭЦКАЯ.