Што Аляксандр Лукашэнка пажадаў беларусам у Дзень Незалежнасці?

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі распаўсюдзіла яго віншаванне суайчыннікам з нагоды Дня Незалежнасці.

«Гэтае свята — даніна пакаленням беларусаў, якія на працягу стагоддзяў адстойвалі права жыць на роднай зямлі і самастойна вызначаць уласны лёс. Яно захоўвае памяць аб бяспрыкладным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэманструе гістарычную сталасць, нацыянальную годнасць і цвёрдую волю спадчыннікаў народа-пераможцы ўмацоўваць сваю дзяржаўнасць», — гаворыцца ў віншаванні.

«Сфарміраваны за гады незалежнасці духоўны, маральны, інтэлектуальны, эканамічны базіс дазваляе нам з упэўненасцю глядзець у будучыню. А народнае адзінства, добрасумленная праца і беражлівыя адносіны да сваёй зямлі з’яўляюцца залогам дасягнення самых запаветных мэт», — упэўнены Лукашэнка.

Ён пажадаў беларусам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

 

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".