
Прыгавор быў агучаны сёння ў Мінскім гарадскім судзе.
Анастасію Лазарэнка абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстах, распальванні варожасці, незаконным разгалошванні інфармацыі аб прыватным жыцці.
Анастасію Лазарэнку затрымалі 2 чэрвеня 2022 года, праз два дні пасля яе 40-годдзя.
Цікава, што на сайтах і Рэспубліканскай, і Мінскай гарадской калегій адвакатаў яе прозвішча пакуль застаецца ў лікую дзеючых адвакатаў.
Вось, напрыклад, як прэзентуе Лазаранку сайт сталічнай адвакацкай калегіі.
“Стаж працы ў прававой сферы з 2007 года.
Высокакваліфікаваны спецыяліст у галіне грамадзянскага, жыллёвага, сямейнага, спадчыннага, працоўнага, крымінальнага і іншых галін права.
Мае шматгадовы вопыт, здольнасць да аналітычнага мыслення, якая дазваляе вырашаць самыя складаныя прававыя задачы”.
Нажаль, задачу абараніць саму сябе Анастасія Лазаранка выканаць не здолела.