
Беларусы, якія плануюць гэтым летам адпачыць у Турцыі, хвалююцца ўжо трэці месяц. Справа ў тым, што 2 лютага з’явілася трывожная навіна.
“Праз санкцыі ЗША Турцыя часова спыняе тэхнічнае абслугоўванне самалётаў Boeing і Airbus з Расіі, Беларусі і Ірана”, – паведаміла профільнае турэцкае выданне Haber Aero. І ўдакладніла, што забарона распаўсюджваецца на самалёты, у якіх больш за 25% дэталяў амерыканскія.
Дык на чым жа можна будзе даляцець да Турцыі, расхваляваліся турысты. Няўжо і гэты накірунак для адпачынку перад беларусаў закрыўся?
Не закрыўся. Пазней стала вядома, што ў “чорным спісе» Турцыі апынулася 170 самалётаў, але толькі сем з іх належаць “Белавія”, астатнія – расійскія і іранскія.
У выніку першыя турысты з Беларусі ўжо адправіліся на адпачынак у Анталію. 18 красавіка першы чартэрны рэйс вылецеў з Мінска са 100-працэнтнай загрузкай.
Як паведамляюць тураператары, рэйсы будуць выконвацца на “Боінгу 737”, час у палёце – каля 5 гадзін 30 хвілін. І гэта нават меней, чым у мінулым сезоне, калі палёт доўжыўся каля шасці гадзін.
Як паведамляюць тураператары, істотнага падаражэння тураў у Турцыю ў гэтым сезоне, у параўнанні з мінулым, не адбылося.
З 2 мая рэйсы стануць практычна штодзённымі. У канцы мая-чэрвені, згодна з планам, самалёт будзе вылятаць з Мінска ў Анталію два разы на дзень, а па панядзелках і чацвяргах – нават тры разы на дзень.
Сярод мноства не самых радасных навін гэта – сапраўды добрая навіна.