
У Мінскім гарадскім судзе скончыўся суд над праваабаронцай Настай Лойка. Яе абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці). Працэс быў закрыты і не доўгі.
Сёння быў агучаны прыгавор — 7 гадоў калоніі.
Нагадаем, што Насту некалькі разоў затрымлівалі па адміністрацыйных справах, давалі суткі, адпускалі, але яна не з’ехала з Беларусі. Хадзіла на палітычныя суды, распавядала пра тое, што там адбываецца. У выніку на адным з такіх судоў яе і затрымалі. Адбылося гэта ў канцы кастрычніка мінулага года.