Самай старэйшай жыхарцы Мінска 108 гадоў

Фота з адкрытых крыніц.

Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Вольга Васілеўская.

Па яе інфармацыі, у сталіцы сёння пражываюць амаль 6,3 тысячы людзей, старэйшых за 90 гадоў, а ўсяго да катэгорыі пажылых адносіцца каля 430 тысяч мінчан.

Алена НОВІКАВА.