
Сёлетні рэкорд зафіксаваны ў грузавым тэрмінале “Карошчын”.
У “Карошчын” прыбыла з беларускіх “Казловічаў” фура з грузам будаўнічых матэрыялаў. Супрацоўнікі мытна-падатковай службы накіравалі яе на інспекцыйны дагляд і «рэнтген» паказаў, што ў паўпрычэпе будматэрыялы знаходзяцца толькі для выгляду.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, большую частку грузу складалі кантрабандныя цыгарэты: больш за 243 тысячы пачкаў з беларускімі акцызамі. Гэта найбуйнейшая сёлета кантрабандная партыя на мяжы ў Люблінскім ваяводстве.
І цыгарэты, і грузавік былі канфіскаваныя для далейшага разбору. Яго вядзе Люблінская мытная і падатковая служба.