
31 ліпеня Вярхоўны суд разгледзіць пазоў Мінюста аб ліквідацыі партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, 9 жніўня — аб ліквідацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды. 14 жніўня будзе вырашацца пытанне аб ліквідацыі партыі БНФ. Расклад пасяджэнняў з’явіўся на сайце суда.
Раней былі прызначаны суды па ліквідацыі партыі «Зялёныя», Беларускай патрыятычнай партыі, Рэспубліканскай партыі, КХП-БНФ і АГП.
Нагадаем, што на дадзены момант перарэгістрацыю прайшлі толькі тры партыі: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Камуністычная партыя Беларусі. Чацвёртая партыя, якой дадзены дазвол на існаванне, — новаўтвораная партыя «Белая Русь», якая ў праграме запісала, што аб’ядноўвае прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі..