Фота з адкрытых крыніц.

Паводле даследаванняў Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, на тэрыторыі нашай краіны назіраецца рост тэмпературы, які звязаны з глабальным змяненнем клімату на планеце.

Найбольшае павелічэнне тэмператур прыпадае на халодны час. Так, да 2035 года навукоўцы прагназуюць павелічэнне тэмпературы паветра ў зімовы перыяд на 1,3–2,5 градуса, вясной – на 0,7–2 градусы, увосень – на 1,3–1,8 градуса. Што тычыцца лета, то навукоўцы прагназуюць рост колькасці гарачых дзён.

Згодна з прагнозам стану навакольнага асяроддзя Беларусі на перыяд да 2035 года, не абыдуць Беларусь бокам і іншыя з’явы, звязаныя са змяненнем клімату. Напрыклад, па ўсёй краіне павялічыцца колькасць ападкаў, на нас часцей будуць абвальвацца так званыя “дажджавыя бомбы”.

 

ДА ВЕДАМА

Тэмпературныя рэкорды на тэрыторыі Беларусі

Максімум

Плюс 38,9 градуса зафіксавана 8 жніўня 2010 года на метэастанцыі аэрапорта ў Гомелі.

Самая высокая тэмпература зімой – плюс 17,2 градуса – была ў лютым 1990 года ў Брэсце.

Мінімум

Мінус 42,2 градуса. Зафіксавана ў стузені 1940 года ў пасёлку Слаўнае Талачынскага раёна.

Самае халоднае лета было ў 1928 годзе – сярэдняя тэмпература склала 14,6 градуса.

Ніна ЖВІРКО.