Прафесара Гарварда, якая вывучае сумленнасць, злавілі на буйной хлусні

Фота з адкрытых крыніц.

Прафесар Гарвардскай школы бізнэсу Франчэска Джына, якая вывучае сумленнасць у паводзінах людзей, магла сфабрыкаваць вынікі сваіх даследаванняў. Пра гэта паведаміла газета The New York Times.

«У апошнія дні сфера даследаванняў паводзінаў чалавека, магчыма, атрымала самы сур’ёзны ўдар — абвінавачванні ў бок вядомага навукоўца-біхевіярыста аб фальсіфікацыі вынікаў даследаванняў, уключаючы як мінімум адно, прысвечанае таму, як выявіць сумленнасць», — гаворыцца ў артыкуле.

Франчэска Джына найбольш вядомая дзякуючы навуковай працы 2012 года, якая была прысвечана запаўненню падатковых дэкларацый. Галоўная выснова даследавання —праўду ў падобных дакументах людзі часцей за ўсё пішуць у верхняй частцы ліста. Іншыя навукоўцы «сотні разоў цытавалі» гэты тэзіс у сваіх працах, адзначае NYT.

Гарвардскі ўніверсітэт ужо паведаміў чатыром суаўтарам Джына аб магчымай фальсіфікацыі вынікаў даследавання. Непасрэдна Гарвардская школа бізнесу і сама прафесар не сталі адказваць на пытанні журналістаў.

Аднак сам факт узнікнення абвінавачванняў у адрас аднаго з самых вядомых даследчыкаў паводзін чалавека выклікаў «вялікі рэзананс у акадэмічнай супольнасці», адзначае газета. Франчэска лічыцца на Захадзе адным з вядучых навукоўцаў-біхевіярыстаў на Захадзе, напісала мноства навуковых артыкулаў. Цяпер іх старанна пераправяраюць на прадмет фальсіфікацый.

 

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".