Першыя вынікі цэнтралізаванага экзамена: 900 стабальнікаў

За ЦЭ па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай — 413, паведамляе тэлеграм-канале Міністэрства адукацыі.

Першы цэнтралізаваны іспыт па рускай і беларускай мовах быў 14 мая. У ім прынялі ўдзел больш за 53 тысячы 11-класнікаў. Пераважная большасць для экзамена абралі русскую мову.

У адукацыйным ведамстве адзначылі, што павелічэнне колькасці 100-бальных вынікаў у параўнанні з мінулымі гадамі тлумачыцца поўнай карэляцыяй тэставага матэрыялу з вучэбнай праграмай, а таксама выключэннем заданняў пятага ўзроўню складанасці.

Дарэчы, каля 10 працэнтаў выпускнікоў не змаглі пацвердзіць адзнакі 9 і 10 балаў, атрыманыя па выніках года.

Вынікі 6, 7 і 8 балаў (па дзесяцібальнай шкале) паказалі каля 60% удзельнікаў ЦЭ па дзяржаўных мовах.

Разам з тым ёсць і досыць нізкія вынікі. Так, тэст па беларускай мове на 0 балаў выканалі 3 чалавекі. 1, 2 балы (па дзесяцібальнай шкале) атрымалі 63 навучэнцы па беларускай мове і 85 — па рускай.

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".