
Пенсіянер у Воранаўскім раёне загінуў пад навесам для захоўвання дроў. Пра здарэнне паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
6 мая каля 8.45 ратавальнікам паведамілі аб неабходнасці аказання дапамогі ў даставанні загінулага чалавека ў вёсцы Зезі Воранаўскага раёна. Як аказалася, пенсіянер загінуў пад канструкцыямі драўлянага навеса для захоўвання дроў.
Прычына гібелі мужчыны цяпер высвятляецца. Паводле інфармацыі МНС, навес мог абваліцца з-за драхласці будаўнічых канструкцый.