Павел Севярынец — у новай турме

Павел Севярынец. Фота з адкрытых крыніц.

Са Шклова яго перавезлі ў Гродна.

Пра гэта ў сацсетках паведаміла маці палітыка.

«Спрабавала зранку высветліць у Шклове, дзе ж Павел, — распавяла Таццяна Севрянец. — Даведалася толькі, што ўжо вывезлі. Ужо стала дамаўляцца, што адвязуць мне у Шклоў, каб у вочы адміністрацыі выказаць усё, што думаю пра іх. А тут тэлефануе Волечка. Атрымала ад Пашы лісты аж з Гародні. Турма 1. Асвойвае мой сынок умовы новай турмы… З усходу на захад…»

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".