
Пасол Беларусі ў В’етнаме Уладзімір Баравікоў уручыў даверчыя граматы каралю Тайланда Маха Вачыралонгкорну (ён жа Рама Х).
Баравікоў выконвае абавязкі пасла ў гэтай краіне па сумяшчальніцтве. І прызначаны на гэту пасаду ён быў амаль год таму — у жніўні 2022 года.
У ходзе цырымоніі быў адзначаны сяброўскі характар адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама адзначаны патэнцыял развіцця супрацоўніцтва ў гандлі, навуцы, турызме, культуры.

Для прадстаўнікоў замежных дзяржаў Рама Х робіць выключэнне. Хаця свае грамадзяне ў ягонай прысутнасці павінны ўкленчыць.

Цяперашні кароль Тайланда з капіталам у 56 мільярдаў еўра лічыцца адным з самых багатых манархаў свету. Ён стаў улюбёнцам бульварных газет задоўга да каранцыі. Сусветныя СМІ публікавалі навіны аб яго пышных вяселлях, гучных разводах, шумных вечарынах, гулянках і розных дзівацтвах. Так, у самы разгар пандэміі каранавіруса манарх Тайланда паляцеў з роднага каралеўства ў Германію, каб самаізалявацца на прэстыжным гарналыжным курорце ў кампаніі 20 наложніц…