Пасмяшылі. У СНД плануюць заснаваць медаль “За ўклад ва ўмацаванне міру”

Фота з адкрытых крыніц.

У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску прайшло пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці аб заснаванні медаля “За ўклад ва ўмацаванне міру”.

Як паведаміла прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД, з ініцыятывай аб заснаванні ўзнагароды выступіла Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, разглядаючы супрацоўніцтва ў фармаце СНД як фактар забеспячэння міру, стабільнасці, добрасуседскіх адносін і зацвярджэння гуманістычных каштоўнасцей.

Медаль “За ўклад ва ўмацаванне міру” будзе міждзяржаўным знакам узнагароды, які адлюстроўвае прызнанне асаблівых асабістых заслуг і адзнак грамадзян дзяржаў СНД, а таксама прадстаўнікоў іншых дзяржаў ва ўмацаванні міру і падтрыманні міжнароднай бяспекі.

Можа, яшчэ і Уладзіміра Пуціна ўзнагародзяць за вайну ва Украіне?.. Як кажуць, знайшлі час. Адзначыліся. Пасмяшылі.

Але, скажыце, што зрабіла СНД, каб спыніць вайну, якая ідзе ўжо другі год? агадалі Расіі, што парадак трэба наводзіць не на чужой, а на сваёй тэрыторыі?..

Алег СНОЎ.