
«Нарэшце!!!
Сёння наш музей беларускай маляванкі – нарэшце, пасля шматгадовай і пакутлівай нуды-смугі, — афіцыйна пачаў свой «жыццёвы шлях».
Прайшла яго прыёмка камісіяй і вось-вось музей адамкне дзвёркі для сваіх сяброў!
Зусім хутка!
Ужо ў пятніцу 19 мая, — чакаем усіх-усіх сваіх сяброў у госці на ноч музеяў”.
Такі допіс з’явіўся на старонцы Гісторыка-культурнага запаведніка “Заслаўе” у Фейсбуку. Такім чынам, адкрыццё музея сапраўды хутка.
Маляванкі — феномен народнай творчасці беларусаў. Яны сталі адным з першых у нашай краіне з’яў масавай культуры. У 20-30 гады мінулага стагоддзя амаль у кожным сельскім доме сцены былі ўпрыгожаны размаляванымі дыванамі. Іх дарылі на юбілеі і вяселлі, маляванкі служылі і ў якасці сямейных абярэгаў. У сваіх працах мастакі з народа ўвасаблялі як сцэны з паўсядзённага жыцця, так і фантастычны, ірэальны свет казак і легенд.