Пасля цяжкой хваробы памёр Валер Ухналёў

Пасля цяжкой хваробы памёр намеснік старшыні партыі левых «Справядлівы свет» Валер Ухналёў.

Валерый Пятровіч Ухналёў нарадзіўся 18 ліпеня 1954 года.

Працоўны шлях пачынаў рабочым. Выкладаў тэхнічныя дысцыпліны ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. З 1978 года быў на камсамольскай рабоце. Прайшоў шлях ад сакратара камітэта камсамола інстытута да загадчыка аддзела арганізацыйнай і кадравай работы Цэнтральнага Камітэта.

Член Бюро ЦК партыі з 1994 года. Неаднаразова абіраўся першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта партыі.

З 2009 года — намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».

Развітанне з Валерам Ухналёвым адбудзецца ў панядзелак у рытуальнай залі па вуліцы Кульман, 33А у Мінску з 12.00 да 13.30.

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".