Партыя левых “Справядлівы свет” будзе падаваць дакументы на рэгістрацыю

Сергей Калякин. Фото из открытых источников.
Сергей Калякин. Фото из открытых источников.

Такое рашэнне прыняў пленум Цэнтральнага камітэта партыі, якую часта называюць “партыяй апазіцыйных камуністаў”.

Трэба разумець, партыя здолела набраць і колькасць членаў, і колькасць рэгіянальных структур, дастатковых для рэгістрацыі ў Мінюсце.

Нагадаем, што ўлады далі беларускім партыям усяго тры месяцы, каб прайсці перарэгістрацыю. Пры гэтам умовы для рэгістрацыі сталі значна больш жорсткімі. Так, неабходная мінімальная колькасць членаў партыі павялічана ў пяць разоў — з тысячы да пяці тысяч чалавек. У сувязі з гэтым старшыня Партыі левых “Справядлівы свет” (дарэчы, адзін з нешматлікіх апазіцыйных лідараў, што застаюцца ў Беларусі) Сяргей Калякін у сакавіку заклікаў беларусаў уступаць у партыйныя шэрагі, бо вельмі важна, каб на палітычным полі Беларусі заставалася хоць нейкая альтэрнатыва.

Аднак, калі сыходзіць з прагнозаў праўладных аналітыкаў, то планаў рэгістраваць хоць якую-небудзь з апазіцыйных партый беларускія ўлады не маюць.