
Пра гэта паведаміла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.
Справа ў тым, што заканчваецца тэрмін дзеяння рашэння аб тым, што бяспошлінны ўвоз тавараў фізічнымі асобамі можа складаць да адной тысячы еўра.
“На сённяшні дзень, як нам вядома, ёсць розныя прапановы па гэтым пытанні, аднак канкрэтныя ініцыятывы аб яго разглядзе на Савеце ЕЭК ад бакоў не паступалі”, – сказала Ія Малкіна.
“Калі пытанне не будзе разгледжана і не будзе прынята адпаведных пастаноў, то з 1 красавіка парог вернецца на ранейшы ўзровень: 200 еўра для тавараў, якія перавозяцца перавозчыкам або ў паштовых адпраўленнях, і 500 еўра для тавараў, што ўвозяцца багажом усімі тыпамі транспарту, акрамя паветранага, або ў пешаходным парадку”, – патлумачыла афіцыйная прадстаўніца ЕЭК.
Іван ШАЎЛЮК.