«Паравозік»: у Мінску сутыкнуліся шэсць аўто

Шэсць аўтамабіляў сутыкнуліся сёння на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцай Алібегава ў Мінску.

Як паведаміла УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, масавае ДТЗ адбылося прыкладна ў 16.30 з-за невыканання кіроўцамі бяспечнай дыстанцыі руху. Пры сутыкненні ніхто не пацярпеў. Транспарт атрымаў механічныя пашкоджанні.

Праваахоўнікі чарговы раз нагадваюць вадзіцелям: каб пры экстраным тармажэнні або прыпынку пазбегнуць сутыкнення з наперадзе ідучым аўтамабілем, трэба трымаць бяспечную дыстанцыю.