Памёр алімпійскі чэмпіён Мікалай Алёхін

8 ліпеня на 69-м годзе жыцця памёр беларускі фехтавальшчык на шаблях, заслужаны майстар спорту СССР, алімпійскі чэмпіён 1980 года Мікалай Алёхін. Пра гэта паведаміў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.

Мікалай Алёхін нарадзіўся 26 кастрычніка 1954 года ў Мінску, у 1978-м тут жа скончыў інстытут фізкультуры.

Росквіт ягонай спартыўнай кар’еры прыпаў на канце 1970-х і першую палову 1980-х гадоў.

Алёхін выступаў у спаборніцтвах па фехтаванні на шаблях, асноўныя ягоныя поспехі на міжнароднай арэне былі дасягнутыя ў камандным заліку. У складзе каманды СССР ён стаў чэмпіёнам свету ў 1979-м і алімпійскім чэмпіёнам у 1980 годзе, таксама ў 1981-м стаў сярэбраным прызёрам чэмпіяната свету. У індывідуальным першынстве вышэйшае дасягненне — бронза на чэмпіянаце СССР у 1980 годзе, а ў сезоне 1982-м ён быў другім у заліку Кубка свету.

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".