Памяць. Калі б ён жыў…

Геннадий Карпенко.

Гісторыя не ведае ўмоўнага ладу, але многія з тых, хто памятае 90-я гады, задаюць сабе гэта пытанне: “А якой была б сённяшняя Беларусь, калі б ён жыў? Калі б заставаўся ў палітыцы… Калі б стаў лідарам апазіцыі… Калі б працягваў з’яўляцца лідарам грамадскай думкі…”

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар тэхнічных навук, былы мэр Маладзечна, былы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Генадзь Карпенка ўмеў знаходзіць агульную мову з кожным – і з рабочым, і з акадэмікам. Чалавек-гара, заўсёды з усмешкай, заўсёды – на баку святла, на баку дэмакратыі, на баку свабоды.

Але 6 красавіка 1999 года яго не стала… Жыццё раптоўна абарвалася на 49-м годзе.

А праз месяц бясследна знік адзін з ягоных найбліжэйшых паплечнікаў – экс-міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, яшчэ праз паўгода – другі блізкі папелечнік – Віктар Ганчар

Якой была б сённяшняя Беларусь, калі б ён жыў? Калі б яны жылі…

Памяць. Калі б ён жыў…
Юрий Хадыко, Юрий Захаренко и Геннадий Карпенко.