
Як паведамляе тэлеканал “Гродна плюс”, у выніку стартавая цана, пасля некалькіх няўдалых аўкцыёнаў, упала да адной базавай велічыні (37 рублёў), аднак падчас таргоў узрасла да 239 тысяч беларускіх рублёў.
Нагадаем, што былы Дом афіцэраў гэта першы будынак, узведзены ў Гродне ў стылі канструктывізму (1924-1926). Ён прызначаўся для ваенізаванай арганізацыі “Стралковы саюз” і першапачаткова называўся “Дом стралка”. Цікава, што першы каменны блок у падмурак пабудовы быў закладзены тагачасным прэзідэнтам Польшчы Станіславам Вайцяхоўскім.
З верасня 1939 года будынак выкарыстоўваўся як гарнізонны Дом афіцэраў. У пасляваенныя гады яго глядзельная зала была адной з галоўных канцэртных пляцовак Гродна. У канцы 1960-х да будынка былі прыбудаваны канцэртна-тэатральная зала на 800 месцаў, а таксама спартыўна-гімнастычны комплекс, дзе, напрыклад, трэніравалася чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Вольга Корбут. Перад закрыццём у будынку размяшчаўся Гарадскі цэнтр культуры.
Што з ім будзе зараз?
Па ўмовах куплі-продажу новы ўласнік абавязаны зрабіць з гістарычнага будынка аб’ект грамадскага прызначэння. А таксама на працягу паўгода знесці канцэртную залу на 800 чалавек, бо гэта крыло знаходзіцца ў аварыйным стане. Дарэчы, новым уласнікам стала прадпрыемства”Палессежылбуд”.