Пайшла з жыцця Таццяна Нарэйка

Пайшла з жыцця трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Таццяна Нарэйка. Пра гэта паведаміў Нацыянальны алімпійскі камітэт.

За сваю багатую кар’еру Таццяна Фёдараўна падрыхтавала многіх вядомых спартсменаў: Таццяну Алісіевіч, Святлану Бурага, Ірыну Бутар, Алесю Тураву.  У ліку яе выхаванцаў і бронзавы прызёр Гульняў XXXII Алімпіяды ў Токіа Максім Недасекаў.