Па аўторках будзьце асабліва асцярожнымі на мінскіх дарогах

Ілюстрацыйнае фота.

Мінская ДАІ назвала самы аварыйны дзень тыдня.

І гэта аўторак. У гэты дзень за першую палову 2023 года зарэгістравана 51 ДТЗ.

Найменшая колькасць аварый адбылася ў нядзелю — 27 ДТЗ.

Па часе сутак найбольш аварыйна-небяспечнымі сталі перыяды з 6:00 да 9:00 і з 15:00 да 18:00.

Самымі распаўсюджанымі відамі аўтааварый у Мінску ў першым паўгоддзі 2023 года сталі наезд на пешахода і сутыкненне транспартных сродкаў на скрыжаванні — 104 і 42 ДТЗ адпаведна, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

У 82% выпадкаў наезды на пешаходаў адбыліся на пазначаных пешаходных пераходах.

 

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".