Журналіст «Прессбола» Арцём Гулькоў у сваім телеграм-канале падзяліўся інсайдэрскімі звесткамі адносна гісторыі вакол салігорскага «Шахцёра» і сталічнага «Энергетыка-БДУ».

Як паведамляла “Народная Воля”, бліжэйшым часам павінна было вырашыцца, якім чынам паступіць з залатымі і сярэбранымі прызёрамі леташняга чэмпіянату па футболе, якія апынуліся замяшанымі ў скандале, звязаным з так званым стымуляваннем.

Цяпер неафіцыйна стала вядома, што санкцыі з боку БФФ, калі такія будуць мець месца, не закрануць перагляду вынікаў сезона-2022. Аднак гэта не значыць, што клубы змогуць пазбегнуць пакарання.

«Усе рашэнні датычацца цяперашняга сезону (відавочна, зняцце ачкоў). Адпаведна, беларускае прадстаўніцтва ў еўракубках не зменіцца», — піша журналіст.