Наведванне лясоў дазволена ва ўсіх раёнах Беларусі

Лясы ўсіх раёнаў Беларусі адкрыты для наведвання — гэта вынікае з дадзеных інтэрактыўнай карты Мінлясгаса на афіцыйным сайце ведамства.

Так, на карце ў суботу ўжо не было «жоўтых» і «чырвоных» тэрыторый – усе раёны пазначаныя зялёным колерам.

Нагадаем, што абмежаванне на наведванне лясоў (пазначаецца на карце жоўтым) прадугледжвае паходы ў лес, але пры гэтым забаронена разводзіць вогнішчы, нельга заязджаць у лес на машынах і праводзіць там масавыя мерапрыемствы.

«Чырвоны» колер на карце кажа аб поўнай забароне знаходжання ў лясным масіве.

«Зялёны» — дазвол.

Паводле апошніх звестак МНС, у Беларусі не было зафіксавана лясных пажараў.

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".