На саміце ў Вільнюсе Украіна чакае запрашэння ў НАТА

Віцэ-прэм’ер-міністар па пытаннях еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Вольга Стэфанішына заявіла, што падчас саміту НАТА ў Вільнюсе 11-12 ліпеня Кіеў разлічвае атрымаць палітычнае запрашэнне ў Паўночнаатлантычны альянс.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

«Палітычнае запрашэнне Украіны ў НАТА магчыма, і мы будзем яго чакаць у Вільнюсе. Спадзяемся, што саюзнікі будуць гатовыя абмеркаваць гэта на саміце», – паведаміла Стэфанішына тэлеканалу «Рада».

Яна таксама, як і кіраўніцтва Украіны, мяркуе, што прычыны, каб не запрашаць краіну ў НАТА адсутнічаюць.