
На мяжы Латвіі і Беларусі пры спробе незаконнага перасячэння групай з каля 90 мігрантаў трое грамадзян Індыі напалі на латвійскага памежніка, іх затрымалі.
Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Латвіі Марыс Кучынскіс на пасяджэнні ўрада, паведамляе інфармацыйнае агенцтва LETA. Паводле яго, спыніць нападнікаў змаглі толькі з дапамогай службовых сабак.
Міністр адзначыў, што сітуацыя на мяжы паміж Латвіяй і Беларуссю да гэтага часу застаецца неспакойнай, паколькі дзясяткі нелегалаў не пакідаюць надзеі прабрацца на тэрыторыю Еўрасаюза. Па прагнозах, улетку колькасць нелегальных мігрантаў будзе толькі расці.
Дарэчы, у адрозненне ад суседняй Літвы, Латвія працягнула дзеянне на мяжы з Беларуссю рэжыма надзвычайнага становішча. Ён будзе дзейнічаць да 23 жніўня 2023 года.