На ліквідацыю пайшлі і праўладныя партыі

Фото БЕЛТА

Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць справу аб ліквідацыі Рэспубліканскай партыі. Разгляд прызначаны на 8 жніўня. Пазоў падало Міністэрства юстыцыі.

Партыя вядома хіба што вылучэннем назіральнікаў у выбарчыя камісіі падчас выбараў. На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў ёй быў вылучаны толькі адзін кандыдат на ўсю краіну… І адбылося гэты ажно ў 2010 годзе. Так што, думаем, па ліквідацыі гэтай структуры ніхто галасіць не будзе.

Міністэрства юстыцыі таксама звярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам аб ліквідацыі яшчэ адной праўладнай структуры — Беларускай патрыятычнай партыі. Ейны кандыдыт Мікалай Улаховіч нават балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе. Прэзідэнтам не стаў, але на адно скліканне стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Акрамя гэтага пра партыю таксама цяжка нешта сказаць.

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".