На экс-прэзідэнта Францыі надзелі электронны бранзалет

Апеляцыйны суд Парыжа асудзіў экс-прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі на год турмы і двух гадоў умоўна па справе аб гандлі уплывам, паведамляе AFP.

Пры гэтым суд пастанавіў, што Сарказі можа насіць электронны бранзалет замест таго, каб адбываць зняволенне ў турме.

У 2021 годзе Сарказі быў асуджаны на тры гады па абвінавачванні ў карупцыі і гандлі уплывам. Суд прызнаў яго вінаватым у подкупе супрацоўніка касацыйнага суда, ад якога экс-прэзідэнт спрабаваў атрымаць інфармацыю пра расследаванне нелегальнага фінансавання сваёй прэзідэнцкай кампаніі.